Польшча распачала выплаты пацярпелым ад вайны ўкраінцам
- 17.08.2022, 21:50
Хто і колькі можа атрымаць?
У Польшчы стварылі дадатковую магчымасць атрымання фінансавай і псіхалагічнай дапамогі пацярпелым у выніку вайны ва Украіне.
Пра гэта паведамляе Фонд імя блаславёнага Кліменція Шаптыцкага.
З пачаткам паўнамаштабнай агрэсіі Расеі супраць Украіны ў Польшчы стварылі фонд, які будзе даваць дапамогу дзецям-сіротам, што засталіся без бацькоў праз вайну. Прадстаўнікі фонду заяўляюць, што для сірот вайны прадугледжаная штомесячная дапамога блізу 5700 грыўняў да канца года.
Таксама ў фондзе абяцаюць дапамогу жанчынам, якія знаходзіліся ў расейскім палоне. Яны змогуць атрымаць блізу 80 000 грыўняў. Таксама жанчынам прадугледжваецца псіхалагічная дапамога ў выглядзе псіхалагічных або псіхіятрычных кансультацый. У фондзе расказалі аб магчымасці паездкі ў рамках адпачынку ў рэабілітацыйным лагеры, якая запланаваная на восень 2022 года.
Для атрымання дапамогі на сайце трэба запоўніць адпаведную форму.