Расея тэрмінова перамяшчае самалёты праз нядаўнія выбухі ў Крыме
- 17.08.2022, 19:21
Іх перамяшчаюць углыб паўвыспы.
Пасля нядаўняга шэрагу выбухаў у Крыме акупанты пачалі тэрмінова перамяшчаць свае самалёты, а таксама гелікаптэры ўглыб паўвыспы і на аэрадромы Расеі.
Аб гэтым піша Telegram-канал Галоўнай управы выведкі МА.
"Акупанты праводзяць мерапрыемствы частковага перамяшчэння авіяцыйнай тэхнікі з аэрадромаў перадавога базавання ў Крыме на запасныя аэрадромы і аэрадромы пастаяннага базавання на тэрыторыі РФ", — піша прэс-служба выведкі.
Агулам быў зафіксаваны пералёт сама меней 24 самалётаў, а таксама 14 гелікаптэраў.
11 жніўня да аэрадрома Гвардзейскае было перакінута:
5 самалётаў Су-27/30 са складу 38 знішчальнага авіяцыйнага палка (Бельбек);
5 самалётаў СУ-34 са складу 559 бамбардзіровачнага авіяцыйнага палка (Марозаўск).
17 жніўня быў зафіксаваны пералёт:
3 верталётаў КА-27 са складу 318 асобнага змешанага авіяцыйнага палка (Кача) марской авіяцыі ЧФ у Херсонес;
3 гелікаптэры КА-27 са складу 318 АЗМАП у Севастопаль;
8 гелікаптэраў у Краснадар.
17 жніўня з аэрадрома Бельбек на аэрадромы на тэрыторыі Расеі былі перакінуты:
3 самалёты Су-35С са складу 23 знішчальнага авіяцыйнага палка (Дзямгі) 303 змешанай авіяцыйнай дывізіі (ЗмАД) 11 арміі ВПС і СПА ўсходняга ВА ў Прыморска-Ахтарску;
3 самалёты Су-34 са складу 559 бамбардзіровачнага авіяцыйнага палка (Марозаўск) 1 ЗмАД 4 арміі ВПС і СПА ў Прыморска-Ахтарску;
5 самалётаў СУ-27/З0СМ са складу 38 знішчальнага авіяцыйнага палка (Бельбек) 27 ЗмАД 4 войска ВПС і СПА у Крымск;
самалёт, верагодна МіГ-31 у Геленджык;
2 самалёты, верагодна МіГ-31 у Кушчэўску.
Вядома, што падчас пералёту аднаго з самалётаў МіГ-31, адбыўся пажар на борце. Верагодна гарэла сілавая ўстаноўка і навігацыйнае абсталяванне.