BE RU EN

Анджэю Пачобуту выставілі новае абвінавачанне

  • 17.08.2022, 18:17

Журналіст быў затрыманы ў сакавіку 2021 года.

Журналісту-палітвязню Анджэю Пачобуту выставілі новае абвінавачанне. Гэта «заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы» (арт. 361 КК), піша прэс-служба БАЖ.

Пачобут - адзін з лідараў Звязу палякаў у Беларусі (не прызнанага ўладамі РБ). Яго затрымалі 25 сакавіка 2021 года разам з іншымі польскімі актывістамі. Трое фігурантак справы пагадзіліся выехаць у Польшчу - і іх выпусцілі. Увесну гэтага года старшыню арганізацыі Анжаліку Борыс перавялі пад хатні арышт. За кратамі застаецца Анджэй Пачобут. Было вядома, што яго абвінавачваюць у «распальванні варожасці»(арт. 130 КК). Чакаецца, што крымінальную справу хутка перададуць у суд.

Апошнія навіны