BE RU EN

Падчас выбуху ў захопленым Лісічанску ліквідавалі прадстаўнікоў ФСБ РФ

  • 17.08.2022, 17:23

Загінула бязмала сотня акупантаў.

Падчас выбуху ў захопленым Лісічанску Луганскай вобласці, які адбыўся 16 жніўня, былі ліквідаваныя таксама і прадстаўнікі ФСБ РФ.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Луганскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Гайдай у Telegramt.me.

«У акупаваным Лісічанску ўзляцела ў паветра не толькі кіраўніцтва 2-га вайсковага корпуса, але і ФСБшнікі. Паводле папярэдняй інфармацыі, учора ў выніку выбуху ў Лісічанску быў цалкам зруйнаваны будынак СБУ, у якім знаходзіўся штаб акупантаў», - адзначыў ён.

Гайдай дадаў, што загінула амаль сотня акупантаў, 20 з іх - прадстаўнікі расейскіх спецслужбаў.

Гайдай добавил, что погибло около сотни оккупантов, 20 из них — представители российских спецслужб.

Апошнія навіны