BE RU EN

З’явілася відэа з наступствамі ўдару HIMARS па базе акупантаў у Новай Кахоўцы

  • 17.08.2022, 18:20

УСУ нанеслі прыцэльны ўдар па ворагу.

Расейскія акупанты паказалі наступствы ракетнага ўдару УСУ па іх базе ў часова акупаванай Новай Кахоўцы Херсонскай вобласці.

Адпаведнае відэа апублікаваў украінскі журналіст Дзяніс Казанскі, піша «Новое время».

На ім бачныя некалькі разбураных будынкаў, у якіх размяшчаліся захопнікі, і шмат адзінак згарэлай вайсковай тэхнікі УС РФ.

Паводле інфармацыі саміх расейцаў, у выніку ўдару, які быў нанесены ўкраінскімі вайскоўцамі з дапамогай рэактыўных сістэм залпавага агню HIMARS, ліквідаваныя 12 акупантаў, яшчэ 10 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

«Вось усё, што засталося ад нашай хаты. А вунь, удалечыні – усё, што засталося ад сувязістаў. Білі дакладна па нас», — пракаментаваў разбурэнні адзін з выжылых захопнікаў.

У той жа час, калі менавіта быў нанесены ўдар, наступствы якога адлюстраваныя на відэа, не ўдакладняецца.

Апошнія навіны