«Крумкачы» прапанавалі Маску набыць іх замест «Манчэстэр Юнайтэд»
- 17.08.2022, 15:02
Беларускі футбольны клуб іранічна адрэагаваў на жарт мільярдэра.
Ілан Маск напісаў у Twitter, што плануе набыць сабе футбольны клуб «Манчэстэр Юнайтэд». Праз кароткі час бізнэсовец дадаў, што гэта быў жарт, бо ён не набывае футбольныя клубы.
На пасаду Маска хутка і іранічна адрэагаваў беларускі футбольны клуб «Крумкачы».
«Хто думае пра «МЮ», калі ў цябе ёсць «Крумкачы»? З Беларусі. Адкуль? Беларусь! І на вяршыні лігі! Больш трафеяў, чым у «Юнайтэд» у гэтым сезоне», - напісалі беларускія футбалісты.