BE RU EN

У Гомельскай вобласці знайшлі «радыеактыўныя» ягады

  • 17.08.2022, 14:42

У некаторых нормы для цэзію-137 перавышаныя ў 14-17 разоў.

У ягадах, сабраных у асобных раёнах Гомельскай вобласці, выявілі перавышэнне нормы для цэзію-137 у 14–17 разоў, піша «Позiрк».

Так, узроўні змяшчэння цэзію-137 у пробах чарніц і варэння з іх даходзілі ў некаторых выпадках да 3,217 Бк/кг (Кармянскі раён) пры дапушчальным узроўні 185 Бк/кг, а ў грыбах - да 5,427 Бк/кг (Буда-Кашалёўскі раён) пры нарматыве 370 Бк/кг.

Самы чысты прадукт лесу - бярозавы сок. У ім у 2021 і 2022 гадах перавышэння нормаў па цэзію-137 не знайшлі.

Перавышэнне ўзроўню радыяцыі зарэгістраванае ў 11 раёнах Гомельскай вобласці: Брагінскім, Буда-Кашалёўскім, Веткаўскім, Кармянскім, Лельчыцкім, Лоеўскім, Мазырскім, Нараўлянскім, Рэчыцкім, Рагачоўскім і Чачэрскім.

Апошнія навіны