BE RU EN

Cіноптыкі абвясцілі ў Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі

  • 17.08.2022, 14:23

Тэрмометры пакажуць да +32 градусаў.

У чацвер, 18 жніўня, у Беларусі чакаецца невялікая воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.

Уначы і раніцай месцамі будзе згушчацца слабы туман. Вецер прагназуецца паўночна-ўсходні, усходні слабы да сярэдняга.

Уначы тэрмометры пакажуць 15-20 вышэй за нуль, удзень паветра прагрэецца да +27...+32. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

Апошнія навіны