BE RU EN

Вайсковую базу РФ пад Джанкоем паказалі «да» і «пасля» выбухаў

  • 17.08.2022, 10:55

Апублікаваны спадарожнікавыя здымкі.

Разрывы боепрыпасаў на складзе ваеннага прызначэння пад Джанкоем на поўначы Крыма спыніліся праз дзень.

Спадарожнікавыя здымкі знішчанага вайсковага склада РФ пад Джанкоем апублікаваў праект «Схемы» Украінскай службы «Радыё Свабода».

Нагадаем, 16 жніўня пад Джанкоем прагрымелі выбухі. Мінабароны РФ паведаміла, што склад вайсковага прызначэння пацярпеў з-за дыверсіі.

Гэта не першае падобнае здарэнне ў Крыме: на мінулым тыдні выбухі і моцны пажар былі на вайсковым аэрадроме ў раёне горада Сакі.

Апошнія навіны