BE RU EN

У Крыме падарваны вайсковы склад расейцаў з ракетнымі комплексамі

  • 17.08.2022, 7:44

Велізарны хаб акупантаў знішчаны цалкам.

Каля вёскі Майскае Джанкойскага раёна Крыма, дзе 16 жніўня пасля выбухаў дэтанавалі боепрыпасы, размяшчаўся схаваны склад з ракетнымі комплексамі.

Гэтыя ракетныя комплексы расейскія вайскоўцы планавалі перакінуць у паўднёвыя, часова кантраляваныя РФ, рэгіёны для нанясення ракетных удараў па Украіне.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Меджліса крымска-татарскага народа Рэфат Чубараў у эфіры супольнага тэлемарафону.

Паводле ягоных слоў, у выніку дакладнага ўдару расейскі склад боепрыпасаў знішчаны цалкам.

«У сяла Майскае была закінутая ферма, і на гэтым месцы расейскія кафіры, як цяпер ужо высветлілася, яны стварылі вялікі, магутны склад (боепрыпасаў - рэд.), як хаб. Паколькі Джанкой з'яўляецца чыгуначным вузлом, то вайсковая тэхніка, узбраенне (з РФ – рэд.) прыбываюць у Джанкой, а затым размяркоўваюцца далей. На гэтым складзе боепрыпасаў, пасля таго, як ён гадзінамі ўзрываўся, там былі ракетныя комплексы. Яны былі не для таго, каб іх нейкім чынам выкарыстоўваць у Крыме, а каб іх перакінуць далей - у Херсонскую, Запарожскую вобласці. І адсюль яны ўжо мусілі абстрэльваць іншыя рэгіёны Украіны. Гэта ўсё пачало сёння выбухаць. Гэты склад знішчаны цалкам», - падкрэсліў Чубараў.

Апошнія навіны