BE RU EN

Ужываныя аўтамабілі з Беларусі змаглі задаволіць толькі 3% запытаў расейцаў

  • 16.08.2022, 21:19

На другасным рынку РФ лідэруе Японія.

У першым квартале на Японію прыпала 86,6% імпартаваных аўтамабіляў, у другім - 87,4%. Іх колькасці нават перастаў даваць рады порт Уладзівастока, і некаторым прадаўцам давялося адмаўляцца ад заявак. Другое месца ў другім квартале займае Беларусь з дзеллю 2,8%, а трэцяе — ЗША (2,3%), паведамляе onliner.by.

Паводле вынікаў другога квартала большасць (80,6%) новых аўтамабіляў увозяць з Кітая. Для параўнання: у першым квартале - 28,3%. На другім месцы з вялізным адставаннем размясцілася Паўднёвая Карэя (7%), на трэцім - Японія (2,6%). У першым квартале другі ды трэці радкі займалі Бэльгія (25,2%) і Нямеччына (17,4%).

Калі ў лютым у РФ імпартавалі 32 тысячы аўтамабіляў (як новых, так і ўжываных), то ў ліпені - 25 тысяч легкавікоў, і большасць (68%) - ужываныя. У лютым у прыватным парадку ў Расею ўвезлі толькі 2% новых самаходаў, а да ліпеня - 20%. Расейцы (фізічныя асобы) куплялі ў ліпені ўжываныя аўтамабілі за мяжой у 99% выпадкаў.

Апошнія навіны