BE RU EN

На Менскім моры на дно пайшоў катэр

  • 16.08.2022, 21:00

Людзей раскідала ў бакі.

Сёння ў Instagram апублікавалі здымак, дзе відаць, як на Менскім моры катэр (або яхта) ідзе на дно, а побач плаваюць людзі. Як паведамляюць відавочцы, пацярпелых не было, усіх паднялі на борт найбліжэйшага судна.

«Яхта ішла на вельмі вялікай хуткасці і, мяркуючы з усяго, была надмерна наладаваная, як раптам наважыла зрабіць раптоўны эфектны разварот. І ў гэты момант яна перакулілася дагары, а людзей раскідала ў бакі. Там былі і дарослыя, і дзеці, і толькі некалькі з іх былі ў выратавальных камізэльках. Усе жывыя», - піша аўтар допісу.

Як высветлілася пазней, інцыдэнт адбыўся 4 жніўня. Гэтую інфармацыю onliner.by пацвердзілі ў ТВВ і сам аўтар допісу.

- Тыдні два таму на ўваходзе ў Ратамскую затоку амаль патануў шпацырны катэр. Трыма выратавальнымі катэрамі яго дасталі з дна і адбуксіравалі на былую лодкавую станцыю. Усе засталіся жывыя, - апавядае іншы відавочца.

Яшчэ некалькі відавочцаў расказваюць, што «чалавек проста катаў і хацеў зрабіць глісер на павароце», але нешта пайшло не так, і яны перакуліліся. На борце было 5 чалавек, усе засталіся жывыя. Патанулі толькі некалькі тэлефонаў.

Дарэчы, у катэры пасля інцыдэнту перабралі рухавік, замянілі аліву, фільтры, правялі хімічную чыстку, і ён зноў на плаве.

Апошнія навіны