BE RU EN

У сераду ў Беларусі будзе да +31°C

  • 16.08.2022, 18:56

Будзе пераважна без ападкаў.

Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны ў Беларусі 17 жніўня з-за спякоты, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У сераду чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі па поўдні месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер прагназуецца ўсходні, паўночна-ўсходні 4-9 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўночы складзе 15-21 градус цяпла, удзень - плюс 26-31.

Апошнія навіны