BE RU EN

У Гародні дзве паненкі заснулі на пляжы і атрымалі 40% апёкаў цела

  • 16.08.2022, 18:19

Іх шпіталізавалі ў стане сярэдняй цяжкасці.

У мінулыя спякотныя дні з пляжа ў гарадзенскую лякарню трапілі чатыры паненкі ад 18 да 21 года, паведамляе tvgrodno.by.

У дваіх з іх дыягнаставаны апёкі другой ступені з паразай 40% плошчы цела.

- Дзве паненкі заснулі на пляжы, а яшчэ дзве проста ўзмоцнена загаралі, - сказаў Андрэй Аслаўскі, асістэнт 2-й кафедры хірургічных хвароб Гарадской клінічнай лякарнпі хуткай медыцынскай дапамогі. - У дзяўчат, якія заснулі, адсотак пашкоджання быў большы. Больш было другой ступені апёкаў. У першыя дні іх стан расцэньваўся як сярэдняй ступені цяжкасці.

Дзяўчаты правялі ў шпіталі ад 3 да 11 дзён і былі выпісаныя.

Апошнія навіны