BE RU EN

Канада стала самай папулярнай краінай свету сярод ахвочых пераехаць

  • 16.08.2022, 16:52

На другім месцы Японія.

Канада ўзначаліла рэйтынг самых жаданых для пераезду краін свету. Туды захацелі эміграваць жыхары 50 дзяржаў. На другім месцы Японія (31), на трэцім - Гішпанія (19), піша «Нож».

Да такіх высноў дашлі аўстралійскія аналітыкі з кампаніі Compare the Market. Яны вывучылі звесткі Google-пошуку па розных краінах, якія ўключалі ў сябе ключавыя словы на тэму пераезду.

У топ-10 таксама ўвайшлі Кітай, Францыя, Турцыя, ПАР, Індыя, Аўстралія, Грэцыя.

Апошнія навіны