BE RU EN

Пянткоўскі: Пуцін губляе галоўны «трафей»

  • 16.08.2022, 15:26

Аддаць Херсон - каласальная псіхалагічная і палітычная параза Крамля.

Намеснік старшыні Херсонскай абласной рады Юры Сабалеўскі паведаміў, што ў расейскай групоўкі ў Херсоне практычна не засталося ніводнага шанцу, бо адтуль вайсковае камандаванне ў большасці сваёй бяжыць. Прычына - у акупантаў не засталося ніводнага пункта забеспячэння.

Як гаворыцца ў сюжэце праекту FreeДом, калі камандзіры бягуць з Херсона, адпаведна, Пуцін губляе паступова свой галоўны «трафей», піша unian.net.

«Гэта недапушчальна для Пуціна палітычна. Камандаванне перамясцілася і будзе працягваць кіраваць бессэнсоўным супраціўленнем сваіх жаўнераў. Я думаю, менавіта так будуць развівацца падзеі. Аддаць Херсон - гэта для Пуціна каласальная псіхалагічная і палітычная параза. Значна большая, чым, уласна, вайсковыя страты», - падкрэсліў расейскі публіцыст і палітык Андрэй Пянткоўскі.

На ягоны прагноз, Пуцін будзе чапляцца за Херсон да канчатковага знішчэння ўсёй расейскай групоўкі. УСУ пакуль яшчэ не трэба пакуль ісці ў контрнаступ, яго замяняюць дыстанцыйным знішчэннем баз забеспячэння.

Апошнія навіны