«Надта тлустая цэль»: экспэрт распавёў, якая тэхніка РФ была на месцы выбуху ў Джанкоі
- 16.08.2022, 15:03
Яе збіраліся перакідаць на тэрыторыю Херсонскай і Запарожскай абласцей.
Расейскія вайскоўцы самі сцягнулі процьму тэхнікі да Джанкоя ў Крыме, дзе раніцай адбыліся магутныя выбухі. Там была вайсковая тэхніка, якую збіраліся перакідаць на тэрыторыю Херсонскай і Запарожскай абласцей. Пра гэта вайсковыпаведаміў экспэрт Аляксандр Каваленка.
З ягоных слоў, там захоўваліся зенітна-ракетныя сістэмы С-400, зенітныя ракетна-гарматныя комплексы «Панцыр-С1», «Грады» і розныя САУ.
«І гэта вельмі паказальна, асабліва з улікам таго, які патэнцыял быў сканцэнтраваны ў гэтай лакацыі», - адзначыў экспэрт.
Каваленка дадаў, што ля аэрадрома было размешчана:
8 ЗРС С-400,
3 ЗРК С-300,
5 ЗВК «Панцыр-С1»,
засяроджана 440 ППК.
Паблізу чыгуначнай станцыі «Азоўская» праводзілася разгрузка такой тэхнікі:
17 баявых бронемашын,
10 САУ «Гваздзік»,
7 САУ «Мста-С»,
2 САУ «Півоня»,
3 РСЗА БМ-21 «Град»,
боепрыпасаў.
«Джанкой - гэта надта тлустая, тлустая цэль вузлавая транзітная. І гэтая вельмі тлустая цэль чакала свайго часу. Як і іншыя цэлі, што чакаюць свайго часу. Бо на кожным аб'екце ёсць свой галавацяп. Ага. Рэінтэграцыя Крыма пачалася», - напісаў Каваленка.
Раніцай у аўторак, 16 жніўня, у Джанкойскім раёне акупаванага Расеяй Крыма раздаліся выбухі, успыхнуў пажар. Стала вядома аб дэтанацыі на складзе боепрыпасаў у пасёлку Майскім.
У Мінабароны РФ заявілі, што ў Майскім раёне Крыма ўзнік пажар на тэрыторыі пункта часовага захоўвання боепрыпасаў адной з воінскіх частак. Паведамляецца, што сур'ёзных пацярпелых у выніку пажару на складзе боепрыпасаў у Джанкоі няма.
Пазней у РФ заявілі, што выбух адбыўся нібыта ў выніку дыверсіі. Таксама там сцвярджаюць, што было пашкоджана чыгуначнае палатно, ЛЭП, электрастанцыя і жылыя дамы.