BE RU EN

У Курскай вобласці РФ невядомыя падарвалі частку чыгункі

  • 16.08.2022, 14:42

Партызаны заклалі выбуховае прыстасаванне вагай блізу 200 грам у тратылавым эквіваленце.

У Курскай вобласці РФ невядомыя падарвалі частку чыгункі.

Пашкоджанні чыгуначных шляхоў ля 14 кіламетра перагону «Льгоў-Локінская» заўважыў абходчык. Ён перадаў інфармацыю начальству, а там ужо выклікалі на месца надзвычайнага здарэння сілавікоў, паведамляе блізкі да Крамля Telegram-канал Baza.

Паглядзець на пашкоджаную рэйку з'ехаліся больш за дзясятак розных паліцыянтаў і спецыялістаў. Хтосьці заклаў выбуховую прыладу вагай блізу 200 грам у тратылавым эквіваленце пад рэйку і зладзіў падрыў.

Апошнія навіны