BE RU EN

«Прапанаваў спадкаемцу 500 даляраў, а ён затанцаваў ад радасці»

  • 16.08.2022, 14:28

Як мянчук набыў закінуты дом і заняўся агратурызмам.

Андрэй - гаспадар сядзібы «Вясёлая хата», якая знаходзіцца ў 75 кіламетрах ад Менска.

Калі герою артыкула на сайце realt.by спадабаўся стары закінуты дом у вёсцы, ён адразу знайшоў гаспадароў, каб набыць яго (атрымалася ўсяго за 500 даляраў).

Спачатку Андрэй хацеў зрабіць там дачу, але ў выніку атрымалася цэлая аграсядзіба, нават - з музеем! На тэрыторыі выкапалі сваё возера, дзе можна купацца і рыбаліць. Амаль усё Андрэй стараўся рабіць сваімі рукамі, а яшчэ для яго важна было захаваць атмасферу старой вясковай хаты.

Цяпер «Вясёлая хата» актыўна прымае гасцей. Гісторыю сядзібы і яе гаспадара сайт расказвае ў новым відэа.

Апошнія навіны