BE RU EN

У Мелітопалі прагрымелі выбухі: спынілася вяшчанне тэлевізіі акупантаў

  • 16.08.2022, 10:30

Паводле папярэдняй інфармацыі, пашкоджаны транзітны кабель.

У горадзе Мелітопаль Запарожскай вобласці, часова занятым акупантамі, раніцай 16 жніўня былі чуваць выбухі. Папярэдне, выбухі адбыліся ў раёне падстанцыі, пасля чаго спынілася вяшчанне эфірнай тэлевізіі, захопленай расейскімі вайскоўцамі.

Пра гэта на сваім канале ў Telegram паведаміў мелітопальскі гарадскі кіраўнік Іван Фёдараў. Ён удакладніў, што інцыдэнты здарыліся а 7.00 аўторка. Паводле папярэдняй інфармацыі, пашкоджаны транзітны кабель.

«Раніца акупантаў ужо другі тыдзень запар пачынаецца дакладна не з кавы", – адзначыў мэр.

Паводле ягоных звестак, у горадзе прагрымелі два выбухі. Іх прычына пакуль што не раскрываецца.

«Як ні спрабуе расейская прапаганда «прамыць мазгі» нашым жыхарам - у іх нічога не атрымліваецца. Мелітапольцы трымаюць абарону, а сілы супраціву - абясшкоджваюць усё рашысцкае», - напісаў Фёдараў.

Нагадаем, раніцай 16 жніўня выбухі таксама прагучалі ў акупаваным Крыме недалёка ад Джанкоя. Выбухі прагрымелі на двух аб'ектах.

Папярэдне, гэта склад боепрыпасаў ворага, а таксама трансфарматарная падстанцыя. Пасля гэтага незаконны «кіраўнік» паўвострава Сяргей Аксёнаў выехаў на месца здарэння.

У населеным пункце Майскае пачалі эвакуацыю насельніцтва, а расейскія СМІ пацвердзілі, што адбылася «дэтанацыя боепрыпасаў».

Апошнія навіны