BE RU EN

На Данбасе падарвалася на міне расейская прапагандыстка

  • 16.08.2022, 9:05

Яна прыехала на акупаваную тэрыторыю Украіны зусім нядаўна.

На часова акупаванай тэрыторыі Данецкай вобласці загінула расейская вайсковая карэспандэнтка Земфіра Сулейманава.

Аб гэтым паведамляе прапагандысцкі Тэлеграм-канал WarGonzo, перадае УНІАН.

Адзначаецца, што Сулейманава прыехала на Данбас зусім нядаўна. Там яна нібыта займалася гуманітарнай дапамогай і рэалізоўвала «мару стаць сапраўднай ваеннай журналісткай».

Са звестак расейцаў, Сулейманава зрабіла «жэст добрай волі» і падарвалася на міне.

Апошнія навіны