BE RU EN

Момант магутнага выбуху ў акупаваным Крыме патрапіў на відэа

  • 16.08.2022, 8:52

Агонь падняўся на дзясяткі метраў уверх.

Магутны выбух у акупаваным Расеяй украінскім Крыме патрапіў на відэа відавочцы. Адзначым, што выбух прагучаў у Джанкойскім раёне раніцай у аўторак, 16 жніўня, пасля чаго незаконны "кіраўнік" паўвыспы Сяргей Аксёнаў выехаў на месца здарэння.

Папярэдне, інцыдэнты здарыліся на двух аб'ектах (з непацверджаных звестках, каля вёскі Майскае і пасёлка Азоўскае). На адным з іх нешта здэтанавала з такой сілай, што агонь узняўся на дзясяткі метраў уверх. Адпаведны ролік, запісаны жыхаром паўвострава, з'явіўся ў сацыяльных сетках.

Мужчына каментаваў тое, што адбываецца, выкарыстоўваючы нецэнзурную лексіку. Магутны выбух і выбухная хваля пасля яго напалохалі аўтара відэа.

Асцярожна, лаянка 18+!

Апошнія навіны