BE RU EN

Вайсковы эксперт: РФ атрымала доступ да арсеналаў зброі ў Беларусі

  • 15.08.2022, 21:17

Рыхтуецца выкарыстоўваць яго ва Ўкраіне.

Расейскае камандаванне атрымала поўны доступ да складоў ды арсеналаў узбраення ў Беларусі і плануе вывезці да канца жніўня 12 тысяч тон боепрыпасаў у РФ для ўжывання іх ва Украіне.

Такое меркаванне выказаў вайскова-палітычны аглядальнік групы "Інфармацыйны супраціў" Аляксандр Каваленка на сваёй старонцы ў Telegram.

«Уласна, апетыт у акупантаў вырас. Так, расейцы вывозяць (з Беларусі - заўвага) баявыя прыпасы з 1405, 1398, 1886 складоў і 25, 43, 46 арсеналаў», - паведаміў Каваленка.

З ягоных слоў, «мінус» у тым тое, што Расея атрымлівае баявыя прыпасы найкарацейшым на сёння для яе лагістычным маршрутам.

«Плюс - больш кароткіх маршрутаў калі і няма зусім, то яны вычарпаныя і акрамя таго... Гэта яшчэ адзін маркер таго, што буйнамаштабнага ўварвання войска Беларусі ва Украіну найбліжэйшым часам не плануецца. Інакш бы баявыя прыпасы не вывозілі тысячамі тон», - адзначыў эксперт.

Апошнія навіны