BE RU EN

У Беларусі заблакавалі сайт «Народнай Волі»

  • 15.08.2022, 18:39

Ён не адчыняецца і за межамі краіны.

У Беларусі паводле пастановы Міністэрства інфармацыі заблакавалі сайт газеты «Народная воля». Пра гэта паведамляе рэдакцыя выдання.

«На сённяшні момант інтэрнэт-рэсурс не адкрываецца ні з Беларусі, ні з-за мяжы. Блакаванне настолькі глыбокае, што ў нас няма доступу нават да адмінкі сайта, каб выправіць тыя хібы, на якія звярнула ўвагу Міністэрства інфармацыі», - гаворыцца ў заяве рэдакцыі.

Там таксама заявілі, што рэдакцыя робіць усё магчымае для развязання праблемы, працягвае заставацца ў Беларусі і прытрымлівацца заканадаўства.

Нагадаем, у 2020 годзе ўлады пачалі ціск супраць друкаваных СМІ, адной з іх стала газета «Народная Воля», адное з найстарэйшых выданняў Беларусі. Беларускі дом друку адмовіўся друкаваць «Народную волю», а «Белпошта» выключыла выданне з падпіснога каталога. Пасля друкаваць газету адмовіліся і расейскія друкарні. Праз некалькі дзён «Народная Воля» абвясціла, што спыняе выпуск выдання на паперы.

Апошнія навіны