BE RU EN

У Полацкім раёне цягнік пратараніў трактар з прычэпам

  • 15.08.2022, 18:22

Трактарысту пашанцавала.

У Полацкім раёне на чыгуначным пераездзе сутыкнуліся цягнік і трактар з прычэпам. Пра гэта паведамляе прэс - служба МУС.

Аварыя адбылася 14 жніўня а 16.00 у вёсцы Бадзінава.

29-гадовы трактарыст, кіруючы трактарам "Беларус" з прычэпам, выехаў на чыгуначныя рэйкі на забараняльны сігнал. У трактар рэзнуўся цягнік.

Трактарысту пашанцавала - ён застаўся жывы і нават не пацярпеў.

Апошнія навіны