BE RU EN

Зяленскі павіншаваў Польшчу з Днём Узброеных сіл на польскай мове

  • 15.08.2022, 18:14

Відэафакт.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі павіншаваў Польшчу з Днём Узброеных сіл на польскай мове.

«Нашыя народы прайшлі вялікі шлях і нарэшце дасягнулі гістарычнай згоды ў галоўным пытанні для ўкраінцаў і палякаў. Гэта пытанне свабоды. Толькі разам мы можам абараніць незалежнасць нашых дзяржаў на пакаленні наперад. І мы сапраўды разам - як сябры, супольнікі і браты. Разам змагаемся і абавязкова разам адсвяткуем нашу і вашу перамогу ў бітве за свабоду і нашу супольную еўрапейскую будучыню, якая адбываецца зараз. Я дзякую вам за гістарычную падтрымку. Шчыра віншую з Днём Узброеных сіл Рэспублікі Польшча», - заявіў Зяленскі.

Таксама гетман УСУ Валерый Залужны павіншаваў палякаў з Днём Узброеных сіл на польскай мове і падзякаваў за дапамогу Украіне ў вайне.

«У Варшаўскай бітве ваш народ абараніў сваю дзяржаўнасць і выратаваў Еўропу ад бальшавіцкага нашэсця. Супольнікам Польшчы ў гэтай вайне была Украінская Народная Рэспубліка. Сёння, як і 102 гады таму, мы зноў разам супрацьстаім агульнаму шматвяковаму ворагу», - падкрэсліў Залужны.

Апошнія навіны