BE RU EN

Лукашэнку паказалі «беларускі» матацыкл, які цалкам складаецца з кітайскіх дэталяў

  • 15.08.2022, 18:08

Нават гума кітайская.

Лукашэнка абурыўся адсутнасцю айчынных складнікаў у беларускай прамысловасці. Праблему дыктатар узняў на прыкладзе матацыкла, які вырабляе "Мотавела".

Падчас агляду двухколавай машыны Лукашэнка пацікавіўся ў кіраўніцтва прадпрыемства: колькі ў ёй дэталяў беларускай вытворчасці?

Са свайго ў матацыкле быў дызайн-праект, кампаноўка і зборка дэталяў…

- Чаго свайго? - пацікавіўся Лукашэнка. - Фара чыя? Шчыткі, рухавік…

Нават гума - усё было кітайскай вытворчасці.

- Лакалізацыі тут няма. Заўтра санкцыі ўвялі - закрылася вытворчасць, - абурыўся дыктатар. - Мне гэтыя зборкі, ва ўсёй краіне вось тут сядзяць... Мы павінны рабіць сваё. Мы наеліся імпарту гэтага.

Апошнія навіны