BE RU EN

Украінскія марскія пяхотнікі моцна стукнулі па зборы акупантаў на Херсоншчыне

  • 15.08.2022, 15:59

Вядома аб ліквідацыі 12 акупантаў і знішчэнні адной БМП.

Захопнікі зноў лічаць уласныя страты на Херсоншчыне. На гэты раз марскія пяхотнікі УСУ нанеслі ўдары па групе асабовага складу і тэхнікі акупантаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба Вайскова-Марскіх сіл УСУ.

Адзначаецца, што на Херсонскім кірунку падчас правядзення выведкі ў раёне адказнасці марскія пяхотнікі нанеслі агнявое паражэнне па выяўленых аб'ектах і тэхніцы ворага. Цяпер выведвальныя падраздзяленні марской пяхоты збіраюць інфармацыю аб імаверных стратах расейскіх акупантаў.

Таксама ў гэты ж дзень артылерыя ВМС УСУ ўдарыла па зборы асабовага складу і тэхнікі акупантаў. Цяпер вядома аб ліквідацыі 12 захопнікаў і знішчэнні адной БМП. Канчатковыя страты ворага ўдакладняюцца.

Апошнія навіны