BE RU EN

Попыт на прадукцыю сталічнага «Мотавелазавода» зменшыўся на траціну, але яго прадоўжаць «мадэрнізаваць»

  • 15.08.2022, 15:55

Лукашысты пацярпелі чарговы правал.

Кіраўнік ТАА «Менскі МотаВелаЗавод» Мікалай Ладуцька распавёў аб правядзенні цяпер «мадэрнізацыі» прадпрыемства. З ягоных слоў, цяпер вядзецца рэканструкцыя карпусоў, а ў сакавіку наступнага года павінны пачацца работы ў частцы вытворчых магутнасцей, якія плануюць скончыць да канца 2023 года - тады скончыцца мантаж тэхналагічнага абсталявання, піша myfin.by.

Да гэтага моманту ў зборачным цэху прадпрыемства будуць створаныя тры дадатковыя лініі. Таксама на заводзе павінен з'явіцца змадэляваны айчыннымі спецыялістамі найноўшы фарбавальны комплекс - як паведаміў Ладуцька, большасць вытворчых агрэгатаў для яго будуць пастаўленыя з КНР.

Пры гэтым плошча завода павінна зменшыцца ў дзесяць разоў (да 20 тысяч кв. м), агулам жа ўвесь план мадэрнізацыі прадпрыемства разлічаны да 2026 года.

У размове аб існых тэндэнцыях на рынку Мікалай Ладуцька адзначыў падзенне цікавасці да прадукцыі сталічнага «Мотавелазавода» як у Беларусі, так і за мяжой.

«Сёлета мы адчулі змену кан'юнктуры і зніжэнне спажывецкага попыту як унутры Беларусі, так і на тых тэрыторыях, куды мы прадаём прадукцыю. У Расейскай Федэрацыі фізічны попыт знізіўся на 30%, у Беларусі - таксама зніжэнне фізічных продажаў», - заявіў кіраўнік.

Таксама дырэктар завода звярнуў увагу на павелічэнне на расейскім і беларускім рынках кантрафактных ровараў - па большай частцы кітайскай вытворчасці.

Мікалай Ладуцька, які быў да лістапада 2014 года кіраўніком Менгарвыканкама, стаў кіраўніком ААТ «Мотавела» ў сярэдзіне 2015 года, калі ўлады ўвялі на прадпрыемстве, якое належала аўстрыйскаму ATEC Holding, вонкавае кіраванне. У красавіку 2018 года ААТ «Мотавела» было прызнанае банкрутам. З гэтага моманту вытворчасць ажыццяўляе іншая юрыдычная асоба - ТАА «МотаВелаЗавод».

Апошнія навіны