BE RU EN

Украінскія ўлады: У Папаснай загінулі больш за 100 «вагнераўцаў» і намеснікаў Прыгожына

  • 15.08.2022, 15:20

Эфектыўны ўдар РСЗА HIMARS.

Падчас удару УСУ па базе «вагнераўцаў» у акупаваным горадзе Папаснай на Луганшчыне 14 жніўня, магчыма, загінулі больш за 100 членаў прыватнай вайсковай кампаніі, піша «Главред».

Пра гэта расказаў кіраўнік Луганскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Гайдай у эфіры нацыянальнага тэлемарафона. Ён адзначыў, што больш падрабязна расказваць пра гэта ён пакуль не можа.

З ягоных слоў, калі выявіцца, што загінулых было больш за сотню, і гэта былі найміты з кіроўнага складу, то гэта не стане для ўкраінскіх ваяроў навіной.

У той жа час Гайдай зняпраўдзіў інфармацыю аб нібыта ліквідацыі на базе «вагнераўцаў» куратара прыватнай вайсковай кампаніі і «кухара Пуціна» Яўгена Прыгожына. Аднак сярод загінулых сапраўды ёсць яго намеснікі.

«На жаль, хутчэй за ўсё менавіта з нагоды «кухара» (Прыгожына - рэд.), то нас не парадуюць, але намеснікі - так, і лічба, большая за 100 загінулых – так», - адзначае Гайдай.

Апошнія навіны