BE RU EN

У БДУІР перайменавалі самы непапулярны факультэт

  • 15.08.2022, 14:54

Сёлета на бюджэце конкурс там быў толькі па адной спецыяльнасці з шасці.

У БДУІР перайменавалі самы непапулярны факультэт. Да гэтага быў «факультэт інфакамунікацый», які з 15 жніўня стаў «факультэтам інфармацыйнай бяспекі», звярнула ўвагу «Еўрарадыё». Сёлета на бюджэце конкурс там быў толькі па адной спецыяльнасці з шасці. І ніводнай заявы ад абітурыента з сярэднім балам, вышэйшым за 350.

«Профільны факультэт у БДУІР забяспечыць якасць падрыхтоўкі спецыялістаў, эфектыўнае ўзаемадзеянне з заказчыкамі кадраў, пры неабходнасці зможа дастаткова хутка павялічыць колькасць спецыялістаў, якія выпускаюцца для рэалізацыі асноўных раздзелаў, замацаваных у Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і Законе Рэспублікі Беларусь «Аб абароне персанальных звестак», — кажа дэкан факультэта Сяргей Дробат. З ягоных слоў, змены закрануць змест адукацыйных праграм.

Апошнія навіны