BE RU EN

Расейскія акупанты масава вывозяць свае сем'і з Мелітопаля

  • 15.08.2022, 14:10

УСУ ўжо блізка.

Расейскія акупанты, якія захапілі Мелітопаль у Запарожскай вобласці, пачынаюць разумець, што УСУ ўжо блізка і спакою ім не будзе. Яны пачалі вывозіць з горада свае сем'і. Пра гэта заявіў мэр Мелітопаля Іван Фёдараў у эфіры Апостроф.

Ён дадаў, што гэты тыдзень для акупантаў быў «некамфортным» і яны разумеюць, што неўзабаве будуць вымушаныя пакінуць горад.

«І як следства - вайскоўцы РФ пачалі вывозіць свае сем'і з Мелітопаля. Вядома, мы разумеем, чаму яны гэта робяць. Таму што разумеюць, што ім трэба будзе неўзабаве збегчы з тэрыторыі нашага горада, а сем'і будуць перашкаджаць гэтаму», - сказаў Іван Фёдараў.

Апошнія навіны