BE RU EN

На польска-беларускай мяжы веласіпеды сталі часцей адпраўляць на паглыблены надгляд

  • 15.08.2022, 12:24

Шукаюць кантрабанду.

Польскія мытнікі ў пунктах пропуску на беларуска-польскай мяжы сталі часцей адпраўляць у бокс паглыбленага надгляду веласіпеды, паведамляе партал Pogranec.by.

Раней у бокс адпраўлялі пераважна аўтамабілі, веласіпеды там былі рэдкасцю. З павелічэннем аўтамабільных чэргаў у пунктах пропуску і росце колькасці транспамежных велападарожнікаў на паглыблены надгляд велатранспарт сталі адпраўляць часцей.

Здымаюць сядзенні, колы, уласна кажучы, разбіраюць як могуць , піша Pogranec.by.

Раней на польска-беларускай мяжы мелі факты кантрабанды цыгарэт у веласіпедах.

Апошнія навіны