Расейскі прапагандыст навёў агонь УСУ на базу ПВК «Вагнера»
- 14.08.2022, 20:18
Удар быў нанесены з РСЗА HIMARS.
У акупаванай Папаснай (Луганская вобласць) пад удар трапіў штаб расейскіх наймітаў з прыватнай вайсковай кампаніі "Вагнера".
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram расейскага прапагандыста Юрыя Кацянка.
«Нанесены ўдар па адной з дыслакацый ПВК «Вагнер» у Папаснай. Крыніцы на Данбасе пацвярджаюць», - адзначыў ён.
Цікава, што некалькі дзён таму расейскі прапагандыст запісаў рэпартаж на тэрыторыі базы ПВК "Вагнера". Мабыць, кадры з рэпартажу былі выкарыстаныя УСУ для ўдару па акупантах.