BE RU EN

Беларус, які незвычайна прадаваў аўтамабіль у TikTok, цяпер рэкламуе самаробны «спарткар»

  • 14.08.2022, 20:09

Ён стаў сапраўднай зоркай Сеціва.

Беларус, які незвычайна прадаваў аўтамабіль у TikTok, ужо прадае самаробны спарткар, піша «Комсомолка».

Нагадаем, што відэа з продажам аўто за дзень сабрала 1,6 мільёна праглядаў. Маладзён на відэа ў справовым гарнітуры, кашулі, гальштуку і чорных туфлях спрабуе прадаць старэнькую "Audi".

- Калі Вы не маеце гэтага спорткара - фатальная памылка. Тут усталяваныя колы рознага дыямэтру для павелічэння магутнасці. Тут выкарыстоўваюцца ўсе колеры вясёлкі для прываблівання ўвагі. Тут усталяваная сістэма педалявання магутнасцю адна чалавечая сіла, - кажа хлопец на відэа.

Таксама дзяцюк звяртае ўвагу на "сучаснае мультымэдыя", "спартовае крэсла і музычную сістэму", усталяваныя ў спарткары.

Апошнія навіны