BE RU EN

У Беларусі абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі

  • 14.08.2022, 19:18

У краіне будзе пераменная воблачнасць.

У панядзелак, 15 жніўня, у Беларусі абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі праз спякоту. Пра гэта паведамляе Белгідрамет.

У краіне будзе пераменная воблачнасць. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Вецер чакаецца ўсходні, уначы слабы, а ўдзень сярэдні, пры навальніцах парывісты. Удзень у асобных раёнах краіны будзе моцны парывісты вецер.

Тэмпература ўначы - ад +15 да +21. Удзень будзе ад 26 да 32 градусаў.

Апошнія навіны