BE RU EN

Навукоўцы: Арктыка награваецца ў чатыры разы хутчэй за астатнюю планету

  • 14.08.2022, 14:49

Стала вядома, калі замест снегу там пачне ісці дождж.

З 1979 да 2021 года Арктыка награвалася ў чатыры разы хутчэй за астатні свет — у сярэднім 0,75 °C за дзесяцігоддзе супраць 0,19°C у іншых частках планеты. Папярэднія даследаванні, якія паведамлялі аб двух-і трохразовых тэмпах пацяплення, недаацэньвалі маштабы змен клімату.

Пра гэта піша knife.media са спасылкай на Метэаралагічны інстытут Фінляндыі.

Паводле звестак экспэртаў, у некаторых раёнах Крайняй Поўначы тэмпература расла яшчэ хутчэй. Напрыклад, праз раставанне марскога лёду атмасфера над Баранцавым морам награвалася ў сем разоў больш інтэнсіўна.

У выніку да канца стагоддзя Арктыка можа стаць больш вільготнай. Замест снегу там будзе ісці дождж. Зменіцца асяроддзе пасялення жывёл - частка відаў, магчыма, мігруе.

Апошнія навіны