У Енакіеве п'яны баявік «ДНР» зладзіў істэрыку ў аўтобусе
- 14.08.2022, 13:20
Акупант скардзіўся на сваё камандаванне.
У часова акупаваным Енакіеве Данецкай вобласці п'яны баявік так званай «ДНР» зладзіў істэрыку проста ў аўтобусе. Ён скардзіўся на сваё камандаванне і спрабаваў выклікаць у спадарожнікаў спачуванне, паведамляе УНІАН.
Відавочцы п'янай істэрыкі акупанта знялі ўсё на відэа, яно ўжо з'явілася ў сацыяльных сетках.
Так, баявік зайшоў у салон грамадскага транспарта з бутэлькай алкаголю. Ён распіваў спіртное і нецэнзурна лаяўся, не звяртаючы ўвагі на навакольных. Сярод пасажыраў баявік знайшоў «суразмоўцу», якому ён і пачаў скардзіцца на сваё «нялёгкае жыццё».
Са слоў акупанта, камандаванне адпраўляе яго і іншых вайскоўцаў «паміраць». Яму не падабаецца, што квазірэспубліка захоплівае гарады коштам жыццяў баевікоў.
«Табе мяне не шкада? Такіх, як я, не шкада?», - абураўся п'яны акупант.
Асцярожна! На відэа прысутнічае ненарматыўная лексіка!