BE RU EN

Заўтра ўдзень у Беларусі чакаецца да +32°С

  • 13.08.2022, 21:53

Месцам у краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы.

14-15 жніўня варункі надвор'я ў Беларусі будуць фармаваць няўстойлівыя і вельмі цёплыя паветраныя масы чарнаморскага паходжання. Усталюецца спякотнае надвор'е, піша pogoda.by.

14 жніўня чакаецца зменлівая хмарнасць, месцам у краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер усходняй чвэрці сярэдні, пры навальніцах парыўны. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +13..+20°С, максімальная ўдзень +26..+32°С.

15 жніўня зменлівая хмарнасць, месцам у краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер усходняй чвэрці сярэдні, пры навальніцах парыўны. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +15..+20°С, максімальная ўдзень +26..+32°С.

Апошнія навіны