BE RU EN

17-гадовы румын Давід Паповіч устанавіў рэкорд свету на 100 метраў кролем

  • 13.08.2022, 21:21

Плывец стаў найлепшым на ЧЕ ў водных відах спорту ў Рыме.

Румынскі плывец Давід Паповіч устанавіў новы сусветны рэкорд на дыстанцыі 100 метраў вольным стылем на чэмпіянаце Еўропы ў водных відах спорту ў Рыме, піша pressball.by.

17-гадовы Паповіч пераадолеў дыстанцыю за 46,86. Другое месца заняў вугорац Крыштаф Мілак (47,47), трэцяе — італьянец Алесандра Мірэсі (47,63).

Паповіч пабіў сусветны рэкорд бразільца Сезара Сьелу Фільё (46,91), устаноўлены на чэмпіянаце свету ў водных відах спорту 2009 года ў Рыме.

Гэты перыяд называюць «эрай гумавых камбінезонаў», якія істотна падымалі цела ў вадзе, што станоўча ўплывала на хуткасць праходжання дыстанцыі. Пасля гэтыя касцюмы былі забароненыя ФІНА.

Апошнія навіны