BE RU EN

Апублікаваная карта масаваных удараў УСУ па расейцах на поўдні

  • 13.08.2022, 19:57

Прылёт набояў быў зафіксаваны нават на адлегласці больш за 100 кіламэтраў ад лініі фронту.

Падраздзяленні Узброеных сіл Украіны прыцэльнымі ўдарамі знішчылі вайсковыя аб'екты УС РФ, размешчаныя ў тыле на акупаваных тэрыторыях. Пра гэта паведамляе Telegram-канал "УСУ - вайна з акупантамі".

Адзначаецца, што ўкраінскія вайскоўцы амаль адначасова нанеслі прыцэльныя ўдары па пазіцыях акупацыйных войскаў, а прылёт набояў былі зафіксаваны нават на адлегласці больш за 100 кіламэтраў ад лініі фронту.

На працягу 13 жніўня выбухі прагрымелі ў:

- Мелітопалі, Запарожская вобласць

- Наватроіцкім, Херсоншчына

- Ніжніх Серагазах, Херсоншчына

- Вялікай Благавешчанцы, Херсоншчына

- Чаплінцы, Херсоншчына

- Чкалаве, Херсоншчына

- Новай Кахоўцы, Херсон.

Аўтары публікацыі адзначаюць, што Наватроіцкае размешчанае за 140 кіламэтраў ад фронту, Чаплінка – 110 кіламэтраў, а Чкалава – блізу 120 км.

Апошнія навіны