У Беларусі забаранілі прадаваць марозіва
- 13.08.2022, 17:51
У ім амаль няма малака.
У рэестр небяспечнай прадукцыі ўнеслі два тыпы прадукцыі ад расейскага вытворцы ААТ "Новосибхолод": марозіва ў шкляначцы з варанай згушчонкай "ДАСТ" і марозіва на палачцы ў шакаладнай глазуры "Джэмтайм", піша intex-press.by.
Спецыялісты Дзяржстандарта высветлілі, што ва ўказаным марозіве амаль няма малака - адзін суцэльны заменнік, хоць стандарты дапускаюць выкарыстоўваць пры вырабе марозіва не больш за 50% заменніка малочнага тлушчу.
З 16 жніўня ўказаную прадукцыю афіцыйна забаронена ўвозіць і прадаваць у Беларусі.