BE RU EN

Якія іспыты цяпер будуць здаваць у дзявятым і адзінаццатым класах?

  • 13.08.2022, 15:37

Школьныя іспыты ў новым навучальным годзе будуць праходзіць інакш.

У Беларусі іспыты пасля 9-га і 11-га класа ў новым навучальным годзе будуць праходзіць інакш. Пра гэта гаворыцца ў інструкцыйна-метадычным лісце, апублікаваным на сайце Нацыянальнага адукацыйнага партала.

У 2023 годзе дзевяцікласнікі будуць здаваць чатыры іспыты (раней было тры), а адзінаццацікласнікі – два (раней было чатыры).

У канцы дзявятага класа вучняў чакае іспыт у беларускай і расейскай мовах у выглядзе пераказу, у матэматыцы (пісьмовая праца) і гісторыі Беларусі (квіток). Летась гісторыі Беларусі не было – яе здавалі толькі выпускнікі.

У канцы адзінаццатага класа вучні будуць здаваць два экзамены: цэнтралізаваны ў расейскай ці беларускай мове (на выбар), а таксама ў матэматыцы. Раней трэба было таксама праходзіць іспыт у замежнай мове і гісторыі Беларусі.

Апошнія навіны