BE RU EN

«Анколаг звольніўся, хворых накіроўваем да тэрапеўта»

  • 13.08.2022, 15:18

Беларускія лекары масава з'язджаюць працаваць у Польшчу.

Жыхарка Слоніма паведаміла тэлеграм-каналу «Беларусь за МКАДам», што ў Слонімскай ЦРБ няма анколага.

– Я хацела запісацца на прыём да анколага, але мне ў паліклініцы ў рэгістратуры сказалі, што анколага ў лякарні няма. І гэта ў той час, калі статыстыка онказахворванняў у Беларусі з кожным годам расце, – абурылася жанчына.

У раённай паліклініцы медрэгістратарка пацвердзіла, што анколага няма.

– Анколаг звольніўся, хворых накіроўваем да тэрапеўта, – растлумачыла медык.

Стала вядома са словаў калег лекара-анколага, што доктар з'ехаў працаваць у Польшчу.

Апошнія навіны