BE RU EN

Названая адзіная садавіна, якая засцерагае ад усіх відаў раку

  • 13.08.2022, 14:00

Даследаванні правялі ў Цэнтры біятэхналагічнай інфармацыі ЗША.

Гранат – гэта ўнікальная садавіна. Ён дапамагае прадухіліць розныя чыннікі рызыкі захворванняў, уключаючы высокі крывяны ціск, высокі ўзровень халестэрыну, акісляльны стрэс, гіперглікемію і запаленчыя працэсы.

Таксама гранат істотна змяншае рызыку развіцця анкалогіі.

Пра гэта сказана ў даследаванні Наццэнтра біятэхналагічнай інфармацыі ЗША.

Даказана, што некаторыя кампаненты гранату, як поліфенолы, валодаюць патэнцыйным антыаксідантным, супрацьзапаленчым і антыканцэрагенным дзеяннем.

Антыаксідантны патэнцыял гранатавага соку нашмат большы, чым у чырвонага віна і зялёнай гарбаты, гавораць навукоўцы. Гранатавы сок можа паменшыць акісляльны стрэс макрафагаў, вольных радыкалаў і перакіснае акісленне ліпідаў.

Акрамя таго, экстракт пладоў гранату прадухіляе рост ракавых клетак і выклікае іх апаптоз, менавіта гэта стварае яго антыканцэрагенны эфект.

Таксама гранат здольны знізіць рызыкі ўзнікнення сэрцава-судзінных захворванняў. Садавіна таксама станоўча ўплывае на рэпрадуктыўную сістэму, гаенне ранаў і агульны паказнік халестэрыну. Паводле словаў навукоўцаў, станоўчае дзеянне гранату звязанае з уплывам розных біядаступных кампанентаў і метабалітаў на экспрэсію генаў.

Апошнія навіны