BE RU EN

Абаронцы Украіны захапілі расейскі танк з буратам унутры

  • 13.08.2022, 10:13

Бронемашына цяпер будзе служыць УСУ.

Украінскія абаронцы атрымалі ў якасці трафею расейскі танк Т-72. Унутры знаходзіўся танкіст-бурат, якога «выкалупалі» з тэхнікі толькі на базе і перадалі супрацоўнікам контрвыведкі.

Пра новую «здабычу» паведамілі на старонцы ў Twitter «Майору гірше». Вайскоўцы паказалі фота бронемашыны, якая цяпер будзе служыць УСУ.

«Чэк на танку не загарэўся, але ён ледзь не выпаў, бывае. А яшчэ прыкол, што гэты Т-72 затрафеілі з жывым буратам унутры, ён там зачыніўся, выкалупалі толькі на базе, як адбуксавалі, здалі канторскім», – гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны