З Беларусі рыхтуецца вываз не менш як 32 БМП
- 12.08.2022, 18:30
Расейскае войска цярпіць ад нястачы гэтай тэхнікі.
Расейскія акупанты падчас вайсковага ўварвання ва Украіну страцілі вялікую колькасць БМП-2, таму цяпер адзначаюць нястачу гэтай тэхнікі.
Пра гэта паведамляе Управа стратэгічных камунікацый УСУ.
Паводле звестак вайскоўцаў цяпер расейскія акупацыйныя войскі цярпяць ад нястачы БМП-2. На гэты момант дадатковую тэхніку пачалі збіраць у Беларусі.
"Так з Беларусі рыхтуецца вываз не менш як 32 БМП-2 з 969-й базы рэзэрву танкаў 22 цбрт у Буй (РФ)", — гаворыцца ў паведамленні.
Паведамляецца, што перад пачаткам уварвання ва Украіну ў расейскім войску налічвалася да 3,5 тысячы БМП-2, дзе 1,5 тысячы з іх знаходзіліся на захоўванні. Вайскоўцы, аналізуючы інфармацыю аб баяздольнай тэхніцы, якая знаходзіцца ў эксплуатацыі, канстатуюць, што яна не адпавядала рэчаіснасці.
На сёння дакументальна пацверджана знішчэнне больш як 400 БМП-2. Агульная абвешчаная колькасць перасягае 1 тысячу знішчаных баявых машын пяхоты.