BE RU EN

Краязнаўца Ігара Хмару затрымалі за размову на дварэ на беларускай мове

  • 12.08.2022, 18:26

Рэжым канчаткова звар'яцеў.

Сукамернік Ігара Хмары, які знаходзіўся з ім у турме на завулку Акрэсціна, расказаў праваабаронцам, што Ігара затрымалі за размову на беларускай мове на дварэ.

Ігар Хмара быў затрыманы ўвечары 2 жніўня пасля праходкі па Менску Серабранцы. Паводле папярэдняй інфармацыі, яго пасадзілі ў сіні аўтобус двое супрацоўнікаў міліцыі. Ігар Хмара – краязнаўца, робіць даведнікі ды экскурсіі па раёнах Менска і Беларусі.

Праваабаронцы таксама адзначаюць, што гэта не адзіны выпадак – акрамя Ігара, у турме таксама былі людзі, якія затрымлівалі дзеля размоў па-беларуску на дварэ.

Апошнія навіны