BE RU EN

ЗША накіравалі ў Еўропу дэсантную дывізію для ўзмацнення NATO

  • 12.08.2022, 18:22

Вяртаюцца праз 80 гадоў.

ЗША ўзмацняе ўсходнія межы NATO, накіроўваючы ў гэтыя рэгіёны дэсантную дывізію, вядомую як "Крыклівыя арлы".

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на старонку старонцы Місіі ЗША пры NATO.

Пасля абяцання міністра абароны ЗША Лойда Остына ў шэраг краін NATO накіроўваюць дадатковыя войскі. У Румынію, Балгарыю, Вугоршчыну і Славаччыну накіруюць 2400 жаўнераў 101-й паветрана-дэсантнай дывізіі.

«Праз 80 гадоў вяртаецца ў Еўропу паветрана-дэсантная дывізія, вядомая як «Крыклівыя арлы». Гэта адбываецца, каб абараніць усходні фланг NATO, супакоіць нашых хаўруснікаў і стрымаць нашых супраціўнікаў», - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны