BE RU EN

Байцы УСУ ліквідавалі верхавода «ДНР» у Горлаўцы

  • 12.08.2022, 15:20

Быў нанесены высокадакладны ўдар па месцы збору баевікоў.

УСУ ліквідавалі верхавода «ДНР» Юрыя Крыкуленку, які быў заснавальнікам «расейскай вясны-2014» у Горлаўцы Данецкай вобласці.

Аб гэтым паведамляе выданне gorlovka.ua.

Паводле інфармацыі выдання, украінская артылерыя высокадакладным ударам патрапіла ў месца збору баевікоў. Сярод іх быў крымінальны аўтарытэт і адэпт «расейскага свету» Юрый Крыкуленка.

Мясцовае выданне адзначыла, што падкантрольныя баевікам СМІ распаўсюджваюць звесткі аб тым, што нібыта ў Крыкуленкі быў інфаркт, але гэта не адпавядае рэчаіснасці.

«Яго ліквідавалі высокадакладным ударам артылерыі Узброеных сіл Украіны», - указала выданне.

Таксама выданне адзначыла, што акрамя Крыкуленкі былі ліквідаваныя яшчэ некалькі ключавых фігур з мясцовага свету злачыннасці.

Апошнія навіны